Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/14/898887_898888/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:21
14.04.2017 13:58 Палітыка

Кіраўнік МЗС Макей: Беларусы і канадцы заўсёды былі блізкімі народамі

Мінск, 14 красавіка. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей накіраваў віншавальнае пасланне кіраўніку МЗС Канады Хрысце Фрыланд з нагоды 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін, якое будзе адзначацца 15 красавіка.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у пасланні беларускага боку падкрэсліваецца, што, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць нашых краін, беларусы і канадцы заўсёды былі блізкімі народамі. "У гэты дзень мы шануем галоўнае дасягненне, якое адрознівае адносіны паміж Беларуссю і Канадай, — гэта дружба паміж народамі нашых краін", — адзначыў Макей.

Канада была адной з першых краін, якая пасля Чарнобыльскай катастрофы прыйшла на дапамогу Беларусі і беларускім грамадзянам. "На працягу дзесяцігоддзяў канадцы адчынялі дзверы сваіх дамоў і адкрывалі свае сэрцы для соцень беларускіх дзяцей, якія прыязджалі ў Канаду на аздараўленне", — гаворыцца ў пасланні.

Макей таксама адзначае, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці дынамічнага супрацоўніцтва з Канадай у сферы эканомікі, гуманітарнай дзейнасці, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, барацьбы з гандлем людзьмі і процідзеяння змене клімату.

Даведка БелаПАН. Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Канадай ўсталяваныя 15 красавіка 1992 года. Пасольства Рэспублікі Беларусь адкрыта ў Атаве ў 1997 годзе.

З 2008 года па цяперашні час дыпламатычная прысутнасць Беларусі ў Канадзе застаецца на ўзроўні часовага паверанага ў справах.

Канадскія інтарэсы ў Беларусі прадстаўляе пасольства Канады ў Польшчы. 13 снежня 2016 года прэзідэнт Беларусі прыняў даверчыя граматы пасла Канады ў Беларусі Стывена дэ Бора.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239