Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/14/898893_898894/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:23
14.04.2017 14:06 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра патаннелі на таргах перад выхаднымі

Мінск, 14 красавіка. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 красавіка 2017 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,011 рубля (0,55%) да 1,9977 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0048 рубля (0,25%) і склаў 1,8817 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0121 рубля (0,36%) і склаў 3,3445 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны трымаюцца вышэй за 55 долараў за бараль Brent.

У Расіі Цэнтрабанк апусціў курс долара на 30 капеек, на працягу трох дзён ён будзе складаць 56,29 рубля (мінус 0,55%). Курс еўра быў паменшаны на 50 капеек і склаў 59,77 рубля (мінус 0,85%).
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239