Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/14/898905_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 22:58
14.04.2017 15:05 Грамадства

Пададзеная заяўка на правядзенне 7 мая ў Слуцку мітынгу "За свабоду слова і годнае жыццё"

Мінск, 14 красавіка. Заяўка на правядзенне 7 мая ў Слуцку мітынгу "За свабоду слова і годнае жыццё" падалі ў райвыканкам 14 красавіка актывісты руху "За Свабоду".

Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, акцыя прымеркаваная да сусветнага Дня свабоды друку. На ёй плануецца абмеркаваць праблемы са свабодай слова ў Беларусі, а таксама сацыяльна-эканамічныя і экалагічныя праблемы рэгіёна. "Мы спадзяемся атрымаць дазвол на правядзеньне мітынгу, бо выканалі ўсе прадугледжаныя заканадаўствам патрабаванні", — зазначыў абласны каардынатар руху "За Свабоду" Віталь Амяльковіч.

У той жа час ён лічыць, што атрымаць дазвол будзе праблематычна. "Сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне вельмі складанае. І ўлады гатовыя пайсці на ўсё, каб незадаволенасць беларусаў не вылілася на вуліцы", — сказаў Амяльковіч.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239