Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/14/898910_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 14:58
14.04.2017 15:12 Грамадства

Станцыя "Купалаўская" мінскага метро зачыненая з-за безгаспадарнай торбы

Мінск, 14 красавіка. Станцыя "Купалаўская" мінскага метро зачыненая з-за безгаспадарнай торбы, пакінутай на платформе.

"На станцыі знойдзеная безгаспадарная торба. Выкліканая сапёрна-піратэхнічная група. Станцыя часова зачыненая для пасажыраў на ўваход/выхад. Цягнікі другой лініі праходзяць "Купалаўскую" без прыпынку", — гаворыцца ў паведамленні Мінскага метрапалітэна ў "Твітэры".

Прэс-сакратар метрапалітэна Андрэй Кузьмін удакладніў БелаПАН, што станцыя зачынілася ў 14.45.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239