Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/14/898915_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:17
14.04.2017 15:27 Палітыка

АДКБ узначаліць Юрый Хачатураў

Мінск, 14 красавіка. Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы ўзначаліць Юрый Хачатураў — такое рашэнне прынялі кіраўнікі дзяржаў — членаў АДКБ 14 красавіка на нефармальнай сустрэчы ў Бішкеку, паведамляе ТАСС.

Удзельнікамі сустрэчы сталі прэзідэнты Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.

"Хачатураў пачне выкананне сваіх абавязкаў з 2 мая 2017 года", — паведаміў журналістам па выніках сустрэчы намеснік генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў, які выконвае абавязкі кіраўніка гэтай арганізацыі.

Паводле яго слоў, сустрэча праходзіла пад старшынствам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. На ёй абмяркоўвалася "становішча ў зоне адказнасці АДКБ", а таксама ход рэалізацыі рашэнняў, прынятых падчас папярэдняй сустрэчы ў Ерэване.

Закраналася таксама тэма сумеснага супрацьдзеяння выклікам і пагрозам, якія існуюць на тэрыторыі краін — удзельніц АДКБ. "Лукашэнка таксама праінфармаваў аб прыярытэтах, якія Беларусь абвясціла ў перыяд свайго старшынства ў АДКБ", — паведаміў Семерыкоў.

Тэрмін паўнамоцтваў ранейшага генеральнага сакратара АДКБ Мікалая Бардзюжы скончыўся 31 снежня. З 1 студзеня 2017 года выкананне абавязкаў генеральнага сакратара АДКБ было ўскладзенае на яго намесніка Валерыя Семерыкова.

Генерал-палкоўнік Юрый Хачатур, 1952 года нараджэння, — армянскі ваенны дзеяч, начальнік Генеральнага штаба ўзброеных сіл Арменіі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239