Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/14/898928_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:28
14.04.2017 16:05 Грамадства

Станцыя мінскага метро "Купалаўская" адкрылася для пасажыраў

Мінск, 14 красавіка. Станцыя мінскага метро "Купалаўская" у 15.46 адкрылася для пасажыраў, паведамляе Мінскі метрапалітэн у "Твітэры".

Станцыя была зачыненая на ўваход і выхад у 14.45 з-за безгаспадарнай сумкі, пакінутай на платформе. Цягнікі другой лініі праходзілі яе без спынення. Была выкліканая сапёрна-піратэхнічная група. "У безгаспадарнай торбе знойдзеныя асабістыя рэчы", — гаворыцца ў паведамленні метрапалітэна.

Такім чынам, станцыя не працавала на працягу гадзіны.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239