Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/14/898950_258963/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:23
14.04.2017 18:48 Эканоміка

Рассельгаснагляд 20 красавіка падасць Беларусі канчатковую справаздачу паводле вынікаў інспекцыі беларускіх прадпрыемстваў

Мінск, 14 красавіка. Рассельгаснагляд 20 красавіка накіруе ў Беларусь канчатковую справаздачу аб інспекцыі беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ведамства Юлію Мелано.

Згодна з яе словамі, расійскае ведамства можа на наступным тыдні зняць абмежаванні з двух беларускіх малочных прадпрыемстваў паводле вынікаў інспекцыі і сённяшніх перамоў у Маскве.

Як паведамлялася, 14 красавіка ў расійскай сталіцы прайшлі перамовы паводле вынікаў інспекцыі беларускіх прадпрыемстваў. Ад расійскага боку ўдзельнічаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Яўген Непаклонаў, беларускага — кіраўнік Мінсельгасхарча Леанід Заяц. На сустрэчы былі падведзеныя вынікі інспекцыі 18 прадпрыемстваў. "Непаклонаў выказаў шэраг крытычных заўваг. У першую чаргу — адсутнасць належнага ўзроўню прасачвання", — сказала Мелано.

З 4 па 9 красавіка спецыялісты Рассельгаснагляда правялі інспекцыю беларускіх прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу.

Пра тое, што Беларусь разлічвае на станоўчае рашэнне па аднаўленні паставак сваёй прадукцыі на расійскі рынак пасля інспекцыі Рассельгаснагляда, заявіў 13 красавіка намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло ў інтэрв'ю БелТА.

"Заўтра ў Маскве будуць падведзеныя вынікі інспекцый і прынятае рашэнне, ці будзе адноўлены экспарт у Расію беларускай харчовай прадукцыі, — адзначыў ён. — Мы разлічваем на аб'ектыўную ацэнку і станоўчае рашэнне". Паводле яго слоў, падчас інспекцыі "пісьмовых заўваг аб выяўленых парушэннях беларускім суправаджальным асобам не паступала". "Калі і былі выказаныя вусныя заўвагі, то нашы спецыялісты давалі неабходныя аргументаваныя тлумачэнні", — паведаміў Брыло.

Ён таксама адзначыў, што падчас інспекцыі беларускаму боку не было ўказана ні на адзін факт, які "можа пагражаць выпускам небяспечнай прадукцыі". "Былі пытанні тэхнічнага характару, але не тэхналагічнага, былі невялікія заўвагі, якія ўстараняліся прадпрыемствам адразу ж або на працягу некалькіх дзён, але, падкрэслю, самае галоўнае для нас, што расійскі бок не выявіў фактаў, якія маглі б прывесці да выпуску небяспечнай прадукцыі", — сказаў чыноўнік.

Паводле слоў Брыло, у цэлым па стане на 12 красавіка спецыялісты Рассельгаснагляда правялі інспекцыю 17 перапрацоўчых прадпрыемстваў краіны, у тым ліку пяці малочных, васьмі мясных, двух рыбных, а таксама двух птушкафабрык і трох малочна-таварных ферм. "Праверкі закранулі ўсе рэгіёны. Акрамя таго, праведзеныя інспекцыі 18 месцаў вытворчасці і захоўвання плодаагародніннай прадукцыі, трох памежных кантрольна-ветэрынарных пунктаў на мяжы з Украінай", — паведаміў намеснік міністра.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239