Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/17/899151_111222/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 15:31
17.04.2017 11:42 Грамадства

На гэтым тыдні сіноптыкі прагназуюць не па сезоне халоднае надвор'е з начнымі маразамі

Мінск, 17 красавіка. Увесь гэты тыдзень будзе халодным, сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 3—7 градусаў ніжэйшай за норму (плюс 4,3—7,3°С), што характэрна для сярэдзіны сакавіка, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, большую частку тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе, ападкі малаверагодныя.

У аўторак, 18 красавіка, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу мінус 1—7°С, па паўночным усходзе мінус 8—10°С, днём плюс 3—8°С, у паўднёвых раёнах да плюс 10°С.

У сераду, 19 красавіка, пераважна без ападкаў. Тэмпература ноччу 0 — мінус 7°С, па паўночным усходзе да мінус 9°С, днём плюс 3—8°С.

У чацвер, 20 красавіка, без ападкаў. Тэмпература ноччу мінус 2—9°С, па поўначы ў асобных раёнах да мінус 11°С, днём плюс 3—8°С, па захадзе да плюс 10°С.

У пятніцу, 21 красавіка, ноччу без ападкаў, а раніцай на поўначны заходніх раёнах краіны падыдзе атмасферны фронт, чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу мінус 1—8°С, па ўсходзе пры праясненнях да мінус 10°С, днём плюс 4—10°С, па поўдні да плюс 12°С.

"У выхадныя надвор'е будуць фармаваць атмасферныя франты ад цыклону над Скандынавіяй. Чакаецца пахмурнае з ападкамі надвор'е. Начныя тэмпературы крыху павысяцца, а дзённыя застануцца ў тых жа межах", — паведаміў Рабаў.

У суботу, 22 красавіка. на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу 0 — плюс 6°С, днём плюс 4—11°С.

У нядзелю, 23 красавіка, на большай частцы Беларусі кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу мінус 2 — плюс 4°С, днём плюс 4—11°С.

Згодна з папярэднім прагнозам, больш цёплае надвор'е прагназуецца ў апошнія пяць дзён красавіка, адзначыў сіноптык.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239