Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/17/899181_558899/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:48
17.04.2017 13:28 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют на першых таргах тыдня

Мінск, 17 красавіка. 17 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0037 рубля (0,19%) да 2,0014 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0008 рубля (0,04%) і склаў 1,8825 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0018 рубля (0,05%) і склаў 3,3463 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Раніцай у панядзелак сусветныя цэны на нафту падалі. Кошт ф'ючарсаў Brent знізіўся на 46 цэнтаў да 55,43 долара за бараль.

У Расіі рубель паказвае невялікі рост да долара ў сувязі з павелічэннем аб'ёмаў продажу экспартнай выручкі ў перыяд падатковых плацяжоў, які надыходзіць. Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 панядзелка знізіўся на 4,40 капейкі, склаўшы 56,2505 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239