Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/18/899291_899292/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 10:01
18.04.2017 09:07 Эканоміка

Некалькі будынкаў на плошчы Якуба Коласа ў Мінску прададзеныя прыватным інвестарам

Мінск, 18 красавіка. Некалькі будынкаў на плошчы Якуба Коласа ў Мінску прададзеныя прыватным інвестарам. Цырымонія падпісання адпаведнага дагавора адбылася 17 красавіка ў беларускай сталіцы.

"Прададзеныя аб'екты, прадугледжаныя распараджэннем ад 27 мая 2017 года. Гаворка ідзе пра будынак гандлёвага цэнтра "Імпульс", а таксама аб'екты, што прымыкаюць да яго", — цытуе старшыню Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэя Гаева дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

Паводле яго слоў, "пакупнікамі сталі два інвестары прыватнай формы ўласнасці, рэзідэнты Беларусі".

Паводле інфармацыі Дзяржкаммаёмасці, тэрыторыю плануецца асвойваць комплексна. Мінскі гарвыканкам распрацоўвае канцэпцыю асваення ўсяго квартала, агульны кірунак якога — інавацыйная пляцоўка з акцэнтам на распрацоўку праграмнага забеспячэння, укараненне навукаёмістых тэхналогій. Тут таксама размесцяцца аб'екты гандлю і абслугоўвання.

Акрамя таго, паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці, вядзецца пошук інвестараў для чатырох аб'ектаў у раёне плошчы Якуба Коласа, на вуліцы Кульман, 1. Асноўныя напрамкі — навукаёмістыя тэхналогіі, распрацоўка праграмнага забеспячэння

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН