Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/18/899370_899371/
Дата раздрукоўкі: 27.05.2019 07:08
18.04.2017 14:32 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра патаннелі на біржавых таргах

Мінск, 18 красавіка. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 18 красавіка 2017 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0006 рубля (0,03%) да 2,0008 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0028 рубля (0,15%) і склаў 1,8797 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0073 рубля (0,22%) і склаў 3,3536 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны трымаюцца паблізу 55 долараў за бараль Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 аўторка знізіўся на 27,12 капейкі, склаўшы 55,9793 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН