Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/19/899681_899682/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2021 07:33
19.04.2017 20:57 Грамадства

Прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі напісаў заяву ў міліцыю на дзеянні сакратара ЦК КПБ Георгія Атаманава

Мінск, 19 красавіка. Прэс-сакратар ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Барыс Гарэцкі напісаў заяву ў міліцыю на дзеянні сакратара ЦК КПБ Георгія Атаманава.

Як паведамляе БАЖ, інцыдэнт адбыўся 19 красавіка пасля разгляду ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска іску гісторыка Ігара Кузняцова аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Адказчыкамі па іску члена ГА "БАЖ" Ігара Кузняцова з`яўляюцца КПБ, рэдакцыя газеты "Коммунист Беларуси. Мы и время" і аўтар публікацыі Андрэй Лазуткін.

Пасля судовага працэсу Барыс Гарэцкі на вуліцы побач з будынкам суда спрабаваў сфатаграфаваць адказчыкаў.

"У гэты час Георгій Атаманаў, які да таго ж з`яўляецца памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў, падышоў да Гарэцкага, замахнуўся і на вачах у сведак выбіў з рук прэс-сакратара БАЖ мабільны тэлефон, які зваліўся на зямлю", — паведамляе БАЖ.

Па факце інцыдэнту Барыс Гарэцкі накіраваў пісьмовую заяву ва ўпраўленне ўнутраных спраў Ленінскага раёна Мінска.

Рашэнне па іску Ігара Кузняцова супраць КПБ, газеты "Коммунист Беларуси. Мы и время" і Андрэя Лазуткіна будзе абвешчана 20 красавіка ў 9.15.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239