Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/20/899696_147852/
Дата раздрукоўкі: 31.07.2021 22:03
20.04.2017 09:14 Грамадства

У сувязі з узмацненнем заходняга ветру ў пятніцу і суботу ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

Мінск, 20 красавіка. У сувязі з узмацненнем ветру ў пятніцу і суботу, 21 і 22 красавіка, у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Як паведамляе Гідрамет, днём 21 красавіка ў паўночна-заходніх раёнах, а 22 красавіка на вялікай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15—20 м/с.

22 красавіка ў Мінску чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15—18 м/с.

Паводле прагнозу сіноптыкаў, 21 красавіка ноччу ў Беларусі захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, а днём надвор'е абумовіць франтальны раздзел, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора. Ноччу чакаецца пераважна без ападкаў, раніцай у паўночна-заходніх, а днём і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, раніцай з мокрым снегам). Тэмпература паветра ўначы ад мінус 1°С па паўночным захадзе да мінус 9°С па паўднёвым усходзе краіны, днём плюс 4—10°С, па поўдні да плюс 12°С.

22 красавіка надвор'е ў краіне па-ранейшаму будуць фармаваць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Балтыйскага мора. У многіх раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём па паўночным захадзе з мокрым снегам. Тэмпература паветра ўначы плюс 1—6°С, днём плюс 4—11°С.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239