Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/20/899699_547896/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2021 08:03
20.04.2017 09:22 Грамадства

У Гродне падчас пажару ў дзевяціпавярховым жылым доме адзін чалавек выратаваны, сем эвакуяваныя

Мінск, 20 красавіка. У Гродне падчас пажару ў шматпавярховым жылым доме адзін чалавек выратаваны, сем эвакуяваныя.

Як паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС Беларусі, інфармацыя аб пажары ў двухпакаёвай кватэры на восьмым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома на вуліцы Саломавай паступіла 19 красавіка ў 14.53.

Работнікі МНС, якія прыбылі на выклік, праз аконны праём па аўталесвіцы выратавалі сына гаспадыні 1986 года нараджэння, непрацоўнага. З размешчанага вышэй паверха па лесвічным маршы эвакуяваныя сем чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Ніхто не пацярпеў.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія неасцярожнасці пры курэнні.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239