Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/20/899705_478569/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2021 06:37
20.04.2017 10:01 Грамадства

У Гродне п'яны "бяспраўнік" уцякаў ад пагоні ДАІ і збіў жанчыну на тратуары

Мінск, 20 красавіка. У Гродне п'яны кіроўца на легкавым аўтамабілі "Мазда" ўцякаў ад пагоні ДАІ, не справіўся з кіраваннем, выехаў на тратуар, дзе збіў жанчыну, паведамілі БелаПАН у прэс-службе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Інцыдэнт здарыўся 20 красавіка ў 5.45 на вуліцы Магістральнай. Кіроўца "Мазды" не выканаў патрабаванні супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі спыніцца і паспрабаваў уцячы. Ён паехаў на праспекце Касманаўтаў у бок вуліцы Кірава. На пуцеправодзе праспекта і вуліцы Будзёнага кіроўца дапусціў бакавы занос і ўехаў на тратуар, дзе збіў пешахода.

У выніку наезду 46-гадовая жанчына атрымала цяжкія траўмы і шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Кіроўца — 31-гадовы раней судзімы за хуліганства мясцовы жыхар, які не мае вадзіцельскага пасведчання. Медыцынскі агляд устанавіў у яго ўтрыманне алкаголю, што больш як у шэсць разоў перавышае дапушчальныя межы.

На месцы ДТЗ праводзяць неабходныя працэсуальныя дзеянні.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239