Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/20/899707_589623/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2021 07:55
20.04.2017 11:24 Грамадства

Апошні званок у школах сёлета празвініць 30 мая, выпускныя вечары пройдуць 9 або 10 чэрвеня

Мінск, 20 красавіка. Апошні званок для вучняў дзявятых і адзінаццатых класаў беларускіх школ празвініць сёлета 30 мая, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Урачыстыя цырымоніі ўручэння атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі і выпускныя вечары плануецца правесці 9 або 10 чэрвеня.

Час, працягласць, месца правядзення мерапрыемства самастойна вызначае кіраўніцтва кожнай установы адукацыі разам з бацькоўскім камітэтам, а таксама паводле ўзгаднення з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.

Вучняў падчас выпускнога вечара, а таксама традыцыйнай сустрэчы світання будуць суправаджаць бацькі і настаўнікі.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239