Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/20/899749_588996/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 06:27
20.04.2017 13:57 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель знізіўся да долара і еўра, вырас — да расійскага рубля

Мінск, 20 красавіка. 20 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, вырас — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра павялічыўся на 0,0046 рубля (0,23%) да 2,0228 рубля.

Курс долара вырас на 0,0027 рубля (0,14%) і склаў 1,8826 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0015 рубля (0,45%) і склаў 3,3332 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту ўпалі прыкладна на 4%, або на 2 долары за бараль, у сераду, але ў чацвер аднаўляюцца — ф'ючарсы на нафту маркі Brent таргуюцца блізу 53,45 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 24,12 капейкі, склаўшы 56,4165 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН