Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/21/899910_123456/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:57
21.04.2017 11:27 Эканоміка

Беларусі прапанавалі пабудаваць другі горна-абагачальны камбінат у Туркменістане, паведаміў Лукашэнка

Мінск, 21 красавіка. Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў папрасіў Беларусь пабудаваць другі горна-абагачальны камбінат у яго краіне, паведаміў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 21 красавіка з пасланнем беларускаму народу і парламенту.

"Ужо аб'яўлены конкурс на будаўніцтва гэтага камбіната, — сказаў ён. — Мне асабіста было абяцана, што будуць прыкладзеныя ўсе сілы, каб беларусам даверыць будаўніцтва гэтага камбіната".

"Нам трэба паглядзець, база там створана, гэта 40 або 60 кіламетраў ад дзеючага камбіната (пабудаваны беларускімі спецыялістамі Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат быў урачыста адкрыты 31 сакавіка з удзелам Лукашэнкі і Бердымухамедава. — БелаПАН.). Калі ўмовы будуць прымальнымі, то не трэба прадаваць тэхніку — перамясціць яе на 40 кіламетраў і будаваць, калі мы акажамся пераможцамі", — адзначыў Лукашэнка. Пры гэтым ён дадаў, што трэба ўлічыць усе памылкі, якія былі дапушчаныя пры будаўніцтве першага камбіната.

"Прыходзячы ў любую краіну, нават якая знаходзіцца на якім-небудзь аддаленым кантыненце, мы сутыкаемся не толькі з мясцовымі вытворцамі, але і з канкурэнтамі, найперш з ЗША, Еўрапейскага саюза, Японіі і асабліва Кітая, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Яны малайцы, яны ўмеюць працаваць на рынках, умеюць сябе зарэкамендаваць. Яны ідуць з грашыма, ствараюць новыя працоўныя месцы і цывілізаванымі эканамічнымі метадамі захопліваюць гэтыя рынкі".

"Таму, каб хоць неяк зачапіцца за гэтыя рынкі, трэба літаральна угрызацца ў іх зубамі — у Афрыку, Лацінскую Амерыку, Паўднёва-Усходнюю Азію, Блізкі Усход. Такія задачы даўно пастаўленыя", — падкрэсліў Лукашэнка.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239