Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/21/899932_123456/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:02
21.04.2017 11:57 Эканоміка

Лукашэнка: Сярэдняя зарплата ў тысячу рублёў павінна быць заробленая

Мінск, 21 красавіка. Сярэдняя зарплата па краіне ў адну тысячу рублёў павінна быць заробленая, заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка, выступаючы са штогадовым пасланнем беларускаму народу і парламенту.

Паводле яго слоў, тут неабходна прытрымлівацца сістэмы: вырабіў — прадаў — атрымаў, "няма якаснага ліквіднага тавару — няма зарплаты".

Лукашэнка падкрэсліў, што асновай росту зарплат павінна стаць павышэнне прадукцыйнасці працы. Гэта задача комплексная, у якой завязана далейшае пераўзбраенне старых і стварэнне новых вытворчасцяў, укараненне сучасных тэхналогій, паўсюдная аўтаматызацыя.

Ён адзначыў, што "некаторыя адказныя асобы ў размовах паміж сабой" называюць задачу падняць у гэтым годзе сярэдні заробак да тысячы рублёў непад`ёмнай. "Хачу перасцерагчы некаторых ад упадніцкіх настрояў: хто не можа падымаць — трэба ісці на больш лёгкую працу. Вы не дзеля таго займаеце высокія дзяржаўныя пасады, каб адмахвацца ад жыццёва важных праблем", — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час ён перасцярог кіраўнікоў арганізацый ад выплаты неапраўданай зарплаты. "Улічыце, ашуканства ў гэтай справе недапушчальнае. Нават не думайце без уліку прадукцыйнасці выдаць па тысячы рублёў. Яны павінны быць заробленыя. Прафесіяналізм кіраўніка ў тым і заключаецца, каб стварыць для гэтага ўмовы і знайсці рэзервы найперш у арганізацыі працы. Амаль усё залежыць ад кіраўніка. Таму там, дзе людзі не цягнуць, не могуць, кіраўнікам прадпрыемстваў трэба тэрмінова вырашыць кадравыя праблемы. Час сыходзіць", — адзначыў Лукашэнка.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239