Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/21/899936_258741/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:39
21.04.2017 12:25 Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка заяўляе пра неабходнасць стварыць умовы для прыцягнення сусветных ІТ-лідараў у Беларусь

Мінск, 21 красавіка. Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра неабходнасць стварыць умовы для прыцягнення сусветных ІТ-лідараў у Беларусь.

"Наша задача — даць такія ўмовы, каб сусветныя лідары ў гэтай сферы адкрывалі ў Беларусі свае прадстаўніцтвы, цэнтры распрацовак і стваралі запатрабаваны ў свеце прадукт", — сказаў кіраўнік дзяржавы 21 красавіка, выступаючы з пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

"Сёння нашым Паркам высокіх тэхналогій, ІТ-супольнасцю вядзецца абагульненне найлепшай сусветнай практыкі, збіраюцца ўсе ідэі, якія дазволяць прыбраць любыя перашкоды на шляху развіцця ІТ-сферы. Ураду, Адміністрацыі прэзідэнта трэба актыўна падтрымаць гэтую працу. Паводле вынікаў чакаю ўнясення маштабнага нарматыўнага прававога акта, які вызначыць у Беларусі найлепшыя ўмовы для працы кампаній з усяго свету", — падкрэсліў ён.

Лукашэнка нагадаў, што падчас яго нядаўняга наведвання ІТ-кампаній, якія працуюць у Беларусі, "дамовіліся, што наступным этапам развіцця будзе будаўніцтва ІТ-краіны". "Усё, што рэалізуецца ў свеце ў сферы высокіх тэхналогій, павінна знайсці прымяненне ў Беларусі: штучны інтэлект, дапоўненая рэальнасць, беспілотныя аўтамабілі, тэхналогія блокчэйн, лічбавыя валюты. Пералічваць можна доўга", — сказаў ён.

"Свет не стаіць на месцы. Нам трэба больш актыўна ўкараняць інфарматызацыю ў сферы бытавых паслуг, гандлю, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на транспарце. Скарачаць папяровы дакументаабарот за кошт паўсюднага выкарыстання электроннага ўрада. Дарэчы, гэтую праблему адпраўце да Янчэўскага (Усевалад Янчэўскі, дырэктар адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій. — БелаПАН.) — ён нямала грошай выдаткаваў дзяржаўных на рознага роду паездкі, — каб ён ёю і займаўся, прыцягваючы дадатковыя рэсурсы з органаў улады і іншых. Але гэтую праблему электроннага ўрада трэба ў поўным аб'ёме вырашыць. І каму, калі не яму, зараз яе вырашаць?" — адзначыў Лукашэнка.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239