Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/21/899939_123456/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:13
21.04.2017 12:44 Грамадства

Лукашэнка: Дзяржслужба павінна быць прыраўнаваная да ваеннай службы

Мінск, 21 красавіка. Дзяржаўная служба павінна быць роўная ваеннай службе, заявіў Аляксандр Лукашэнка,  выступаючы 21 красавіка са штогадовым пасланнем беларускаму народу і парламенту.

"Дзяржаўных служачых павінна быць столькі, колькі трэба, — няшмат. Мы ўжо на першым месцы, у добрым сэнсе слова, па колькасці дзяржслужачых на тысячу чалавек. Няма такой краіны, дзе менш дзяржслужачых на пэўную колькасць насельніцтва, чым у Беларусі", — сказаў прэзідэнт.

Зараз, адзначыў ён, "трэба зрабіць наступны крок, пазбавіўшыся ад непатрэбных функцый". "А ўсіх людзей, якія ў выніку аптымізацыі сыходзяць, скарачаюць, трэба накіраваць у калектывы, у тым ліку кіраўнікамі", — падкрэсліў Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што "ў нас атрымліваецца дзіўная сітуацыя". Так, паводле яго слоў, раней з ЦК (Цэнтральны камітэт кампартыі. — БелаПАН.) інструктар лічыў за гонар пайсці старшынёй райвыканкама, а сёння з урада і Адміністрацыі ў Оршы чалавека не накіруеш. "Усе селі добра ў мінскіх офісах. Дрэнна, сябры мае. Таму трэба памятаць: калі стаў дзяржслужачым, то і павесіць пагоны дзяржслужачага трэба быць гатовым", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, аптымізацыя дзяржслужачых, якая праводзіцца ў Беларусі, з`яўляецца "не механічным скарачэннем колькасці, а рацыянальным пераглядам функцыі, выключэннем іх дубліравання". "Але разам з тым гэта і адказнасць за стан спраў", — падкрэсліў Лукашэнка.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239