Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/22/eu_eu_900140_147852/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 03:30
22.04.2017 12:21 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

МЗС Беларусі ўручыла ноту пратэсту літоўскаму паслу ў сувязі з парушэннем мяжы паветраным суднам

Мінск, 22 красавіка. 22 красавіка ў Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы пасол Літоўскай Рэспублікі Андрус Пулокас, якому ўручаная нота пратэсту.
"Падчас сустрэчы кіраўніку літоўскай дыпмісіі была ўручаная нота, у якой беларускі бок заявіў пратэст у сувязі з зафіксаваным фактам парушэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь літоўскім паветраным суднам", — гаворыцца ў паведамленні беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Як адзначае МЗС, парушэнне дзяржаўнай мяжы з боку Літвы было зафіксаванае 19 красавіка ў 13 гадзін 40 хвілін. Паветранае судна паглыбілася на тэрыторыю Беларусі на адлегласць да 8 км і ў 13 гадзін 43 хвіліны, здзейсніўшы разварот, выйшла за межы паветранай прасторы краіны. Увесь час знаходжання ў паветранай прасторы Беларусі самалёт кантралявалі сродкі супрацьпаветранай абароны.

Як падкрэслена ў ноце МЗС, беларускі бок чакае растлумачэнняў адносна інцыдэнту.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239