Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/23/900202_900203/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:21
23.04.2017 13:24 Спорт

Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая стала чэмпіёнкай Еўропы

Мінск, 23 красавіка. Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая ў вагавой катэгорыі звыш 78 кг заваявала золата чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Варшаве.

У фінальным паядынку яна перамагла Святлану Яромку з Украіны. Схватка працягвалася крыху больш за дзве хвіліны і завяршылася атрыманнем беларускай ацэнкі "іпон" (чыстая перамога).

Бронзавыя ўзнагароды ў гэтай вазе дасталіся немцы Каралін Вайс і Ларысе Чэрыч з Босніі і Герцагавіны.

Гэта другі буйны поспех Слуцкай за кароткі час. У пачатку красавіка беларуска выйграла прэстыжны турнір Гран-пры Тбілісі.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239