Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/23/900203_900204/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 14:51
23.04.2017 13:07 Грамадства

Адключэнне гарачай вады ў Мінску плануецца з 10 мая

Мінск, 23 красавіка. Сёлета адключэнне гарачай вады ў Мінску плануецца з 10 мая, паведамляе Мінгарвыканкам.

Першымі пад адключэнне ў гэтым годзе падпадуць дамы, размешчаныя па вуліцах Ангарскай, Байкальскай, Варвашэні, Далгінаўскім тракце, праспекце Незалежнасці (раён Уручча), вуліцах Нававіленскай, Солтыса, Чарвякова, Шугаева, Арлоўскай, Янкі Маўра, праспекце Пушкіна і інш.

Мэтай штогадовых адключэнняў гарачага водазабеспячэння з'яўляецца падрыхтоўка цеплавых сетак горада да працы ў асенне-зімовы перыяд, правядзенне рамонту і выпрабаванняў сетак.

Гарадскія ўлады папярэджваюць, што падчас выпрабаванняў магчымы пашкоджанні цеплаправода. "Улічваючы, што цеплазабеспячальнай арганізацыяй прымаюцца меры па скарачэнні тэрміну адключэння гарачага водазабеспячэння ў перыяд планавых работ па падрыхтоўцы гарадской гаспадаркі да працы ў асенне-зімовы перыяд 2017/2018 года, час спынення падачы гарачай вады будзе максімальна скарочаны і ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых работ, не будзе перавышаць 14 сутак", — абяцае Мінгарвыканкам.

Дадатковую інфармацыю аб канкрэтных тэрмінах уключэння гарачага водазабеспячэння ў спажыўцоў пасля правядзення прафілактычных рамонтных работ можна атрымаць у ЖЭУ.

У мінулым годзе першыя адключэння гарачай вады былі абвешчаныя на 18 красавіка, але з-за пахаладанняў іх перанеслі на 11 мая.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239