Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/23/900205_900206/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 14:58
23.04.2017 13:11 Эканоміка

Беларусь упершыню ўдзельнічае ў міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напояў Food Africa — 2017 у Каіры

Мінск, 23 красавіка. Калектыўная экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus арганізавана ў рамках трэцяй міжнароднай выставы прадуктаў харчавання і напояў Food Africa, якая праходзіць 22—24 красавіка ў Каірскім міжнародным выставачным цэнтры.

У складзе экспазіцыі — вядучы вытворца мукамольнай прадукцыі ў Беларусі ААТ "Лідахлебпрадукт", а таксама адзін з найбуйнейшых вытворцаў малочных вырабаў ААТ "Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат".

У гэтай выставе Беларусь удзельнічае ўпершыню. Ужо дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб пастаўках беларускай мучной прадукцыі ў Егіпет, з егіпецкімі кампаніямі абмяркоўваецца пытанне стварэння сумеснай вытворчасці згушчанага малака, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239