Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/23/900213_900214/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:06
23.04.2017 13:28 Грамадства

Моцны вецер парушыў электразабеспячэнне і пашкодзіў дахі будынкаў у розных абласцях Беларусі

Мінск, 23 красавіка. Больш за 480 населеных пунктаў па ўсёй Беларусі пацярпелі ў мінулыя суткі з-за моцнага ветру, парывы якога дасягалі 24 м/с.

Паводле аператыўных дадзеных МНС, у 37 населеных пунктах Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей разбураны дахі дзевяці жылых дамоў, сямі гаспадарчых пабудоў, двух вытворчых памяшканняў і 47 сельскагаспадарчых будынкаў.

Зафіксаваныя адзінкавыя выпадкі падзення дрэў у Быхаўскім, Бабруйскім, Кіраўскім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Магілёўскім, Слаўгарадскім, Чавускім і Шклоўскім раёнах Магілёўскай вобласці, а таксама ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Пацярпелых няма. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя работы.

Паводле дадзеных энергетыкаў, у мінулыя суткі перыядычна парушалася электразабеспячэнне — пацярпеў 481 населены пункт. Па стане на 6 гадзін раніцы 23 красавіка электразабеспячэнне адноўлена.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239