Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/23/900218_900219/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 14:56
23.04.2017 14:37 Эканоміка

МПЗ выносіць на грамадскае абмеркаванне прапановы па змяненні законаў, якія рэгулююць сферу ігральнага бізнесу

Мінск, 23 красавіка. Міністэрства па падатках і зборах Беларусі выносіць на грамадскае абмеркаванне прапановы па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у заканадаўчыя акты, якія рэгулююць дзейнасць у сферы ігральнага бізнесу.

Прапановы размешчаны на сайце МПЗ. Заўвагі і ініцыятывы на гэтую тэму прапаноўваецца накіроўваць на электронны адрас: uklib@nalog.gov.by з паметкай "Абмеркаванне прапаноў".

Планы спрасціць рэгістрацыю суб`ектаў ігральнага бізнесу абнародавала на прэс-канферэнцыі 16 сакавіка начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю падакцызных тавараў, ігральнага бізнесу і электронных сістэм кантролю рэалізацыі тавараў МПЗ Ларыса Шыбко.

Яна, у прыватнасці, паведаміла, што МПЗ распрацоўвае прапановы па змяненні палажэнняў Падатковага кодэкса з мэтай адмяніць існуючую рэгістрацыю такіх суб`ектаў. "Сёння такі плацельшчык павінен прыйсці ў падатковы орган, падаць заяву і пакет дакументаў, а потым на працягу пяці рабочых дзён будзе ажыццёўлена рэгістрацыя. Мы прапаноўваем спрасціць гэтую працэдуру", — расказала Шыбко.

Яна таксама адзначыла, што ўсю рэгістрацыю суб`ектаў ігральнага бізнесу прапаноўваецца перавесці ў спецыяльную камп`ютарна-касавую сістэму. "Плацельшчык будзе звяртацца за падключэннем свайго абсталявання ў спецыяльную арганізацыю — Маніторынгавы цэнтр па ігральнаму бізнесу, будзе падаваць туды неабходны пакет дакументаў для падключэння гэтага абсталявання, і, адпаведна, улік усіх аб`ектаў падаткаабкладання, а таксама фарміраванне падатковай базы будзе ажыццяўляцца ў гэтай сістэме", — сказала прадстаўнік МПЗ.

Паводле інфармацыі міністэрства, новыя правілы дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу павінны набыць моц 1 студзеня 2019 года.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239