Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/23/900222_900223/
Дата раздрукоўкі: 27.05.2019 06:07
23.04.2017 15:14 Палітыка, Грамадства

29 красавіка сустаршыню аргкамітэта БХД Віталя Рымашэўскага будуць у чарговы раз судзіць за акцыі пратэсту

Мінск, 23 красавіка. Сустаршыня аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі ў чарговы раз выкліканы ў суд за правядзенне акцый пратэсту, паведамляе сайт БХД.

У дачыненні да Рымашэўскага распачата справа па ч. 3 арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Слуханне справы прызначана на 29 красавіка ў судзе Савецкага раёна Мінска, пачатак пасяджэння — у 16.30.

На працягу красавіка Рымашэўскага ўжо неаднаразова судзілі па адміністрацыйных справах. 4 красавіка яго аштрафавалі на 45 базавых велічынь (1.035 рублёў) за ўдзел у "Маршы раззлаваных беларусаў" у Мінску. 5 красавіка палітык быў аштрафаваны на 50 базавых велічынь за ўдзел у акцыі па абароне Курапатаў 24 лютага, а 12-га — на 40 базавых велічынь за ўдзел у "Маршы недармаедаў" у Бабруйску 26 лютага.

Да гэтага Рымашэўскі адсядзеў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі супраць дэкрэта аб "дармаедстве" ў Маладзечне 10 сакавіка.

"Нашы метады — негвалтоўны супраціў і мірныя акцыі пратэсту, — заявіў Рымашэўскі 18 красавіка на прэс-канферэнцыі прадстаўнікоў аргкамітэта "Маршу салідарнасці", які плануецца ў Мінску 1 мая. — Сёння прыйшоў час быць салідарнымі. Калі ўлады нас не пачуюць, нашай стратэгічнай мэтай будзе правядзенне агульнанацыянальнай мірнай забастоўкі". Палітык таксама дадаў, што "ўлада пачала вайну не з апазіцыяй, а з беларускім народам".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН