Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/23/900228_900229/
Дата раздрукоўкі: 27.05.2019 06:34
23.04.2017 16:09 Грамадства

Начальнік аддзела ўніверсама ў Слоніме падазраецца ў махлярстве

Мінск, 23 красавіка. У дачыненні да начальніка аднаго з аддзелаў універсама ў Слоніме (Гродзенская вобласць) распачата крымінальная справа па факце махлярства.

Як паведамляе прэс-цэнтр Камітэта дзяржкантролю (КДК), кіраўнік аддзела ўласнай вытворчасці на працягу некалькіх месяцаў незаконна атрымлівала частку заробку сваіх падначаленых. Гэтаму, паводле дадзеных следства, папярэднічала прыцягненне абвінавачванай да штрафу ў памеры 3 млн недэнамінаваных рублёў (300 — дэнамінаваных), які быў накладзены на яе нагляднымі органамі за адміністрацыйную правіннасць. Вырашыўшы падзяліць віну з падначаленымі, начальнік аддзела запэўніла, што будзе налічваць ім завышаныя прэміі, частку якіх яны павінны аддаваць ёй. Так і здарылася — як у перыяд выплаты штрафу, так і пазней. У выніку агульная сума сродкаў, незаконна канфіскаваных абвінавачванай у падначаленых, перавысіла 9 млн недэнамінаваных рублёў.

Пасля таго як начальніца запатрабавала ад адной з падначаленых аддаць ёй 4 млн рублёў з зарплаты, абураныя работнікі аддзела звярнуліся ў фінансавую міліцыю. Праверка паказала, што ўвесь гэты час яны атрымлівалі законна налічаныя сумы прэмій — ніякага абяцанага "завышэння" не было.

Справа распачатая Слонімскім міжраённым аддзелам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН