Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/24/900234_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 14:30
24.04.2017 12:22 Спорт

Жаночая зборная Беларусі па тэнісе выйшла ў фінал Сусветнай групы Кубка федэрацыі

Мінск, 24 красавіка. Жаночая зборная Беларусі па тэнісе ўпершыню ў гісторыі згуляе ў фінале Сусветнай групы Кубка федэрацыі. У паўфінале, які праходзіць на "Чыжоўка-Арэне" ў Мінску, яна перамагла каманду Швейцарыі — 3:2.

Пераможнае ачко прынесла другі нумар гаспадынь Арына Сабаленка (125), якая ўзяла верх над № 2 гасцей Вікторыяй Галубіч (54) — 6:3, 2:6, 6:4. Ход сустрэчы: 1-шы сэт — 3:0, 3:1, 4:2, 5:3, 6:3; 2-гі сэт — 0:3, 1:3, 1:5, 2:5, 2:6; 3-ці сэт — 1:0 (брэйк-пойнт), 1:2, 2:3, 3:4, 6:4. Статыстыка: эйсы — 1:1, двайныя памылкі — 6:1, нявымушаныя памылкі — 64:15, брэйк-пойнты — 4/10: 4/10.

Перад гэтым першы нумар гаспадынь Аляксандра Сасновіч (96-е месца ў рэйтынгу ВТА) выйграла ў лідара саперніц Цімя Бачынскі (22) — 6: 2, 7: 6 (7: 2). Ход сустрэчы: 1-шы сэт — 1:0 (брэйк-пойнт), 2:0, 2:1, 4:1, 5:2, 6:2; 2-гі сэт — 0:1, 1:1, 3:1, 4:2, 5:3, 5:5, 6:5 (брэйк-пойнт), 6:6 (брэйк-пойнт); тай-брэйк — 5:0, 5:1, 6:1, 6:2, 7:2.

У першы дзень Сасновіч перамагла Галубіч — 6:3, 5:7, 7:5, а Сабаленка (125) пацярпела паражэнне ад Бачынскі — 4:6, 5:7.

У заключнай сустрэчы, якя ўжо не мела турнірнага значэння, Вольга Гаварцова (187-е месца ў парным рэйтынгу) і Вера Лапко (171) прайгралі Марціне Хінгіс (8) і Беліндзе Бенчыч (451) — 0:6, 1:6.

У другім паўфінале зборная ЗША перамагла каманду Чэхіі — 3:2. Такім чынам, амерыканкі будуць сапернічаць з беларускамі ў фінале КФ, які пройдзе ў Мінску (11—12 лістапада).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239