Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/25/900307_123456/
Дата раздрукоўкі: 17.10.2019 08:18
25.04.2017 11:29 Эканоміка

На новым радовішчы пад Жлобінам здабытыя першыя баралі нафты

Мінск, 24 красавіка. На новым радовішчы пад Жлобінам здабытыя першыя баралі нафты, паведамляе тэлеканал СТВ у праграме "Навіны. 24 гадзіны". Паводле ацэнак спецыялістаў, у нетрах знаходзіцца да 800 тыс. тон нафты.

"Толькі за 2016 год прырост запасаў нафты перавысіў планавы паказчык удвая. Больш выкарыстоўваюць і іншых выкапнёвых рэсурсаў", — паведамляе СТВ.

Як адзначыў у інтэрв`ю СТВ міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута, павялічаны запасы па мелу, будаўнічых матэрыялах, вадзе. "Акрамя мінеральных рэсурсаў аднаўляецца і павялічваецца патэнцыял прыродны", — сказаў член урада.

СТВ нагадвае, што ў пачатку года на нафтавай карце Беларусі з`явілася адно з найбуйнейшых радовішчаў. Яго запасы ацэньваюць амаль у 2 млн т. Яны залягаюць на глыбіні 5 тыс. метраў. Нягледзячы на гэта, разлікі паказалі мэтазгоднасць здабычы нафты на Угальскім радовішчы.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН