Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/25/900346_123456/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2021 08:23
25.04.2017 15:40 Грамадства

За суткі ў Віцебскай вобласці ў агні загінулі пяць чалавек, у тым ліку грамадзянін Расіі

Мінск, 25 красавіка. За мінулыя суткі ў Віцебскай вобласці ў агні загінулі пяць чалавек, у тым ліку грамадзянін Расіі.

Адразу тры чалавекі сталі ахвярамі пажару ў вёсцы Парэчча Докшыцкага раёна. Загінула гаспадыня дома і два яе сыны, 1969 і 1962 гадоў нараджэння. Паведамленне пра пажар паступіла ў 5.37. Агонь знішчыў дах, столь, маёмасць, а таксама пашкодзіў сцены. Прычына пажару пакуль не ўстаноўлена.

Труп пенсіянера, жыхара РФ, знойдзены падчас тушэння пажару ў жылым доме па вуліцы 6-я Прыгарадная ў Віцебску. Паведамленне аб узгаранні паступіла ў экстранныя службы 24 красавіка ў 12.37. Агнём пашкоджаныя маёмасць, столь, закураны сцены. Прычына пажару высвятляецца.

У вёсцы Маскаленкі Бешанковіцкага раёна ў агні загінуў гаспадар аднаго з жылых дамоў. Паведамленне пра пажар паступіла 24 красавіка ў 18.33. Знішчаны дах, маёмасць, пашкоджана столь, сцены. Прычына пажару таксама пакуль не ўстаноўлена.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239