Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/26/900379_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2021 07:47
26.04.2017 11:29 Грамадства

Да канца тыдня ў Беларусі будуць ісці дажджы

Мінск, 26 красавіка. Да канца тыдня сіноптыкі прагназуюць дажджлівае надвор'е.

"Красавік скончыцца дажджлівым і кантрасным па тэмпературы надвор'ем. Увесь тыдзень умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць маларухомы атмасферны фронт, які падзеліць краіну на два лагеры: халадней па паўночным захадзе і нашмат цяплей па паўднёвым усходзе", — паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

27 красавіка, у чацвер, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца працяглыя дажджы, ноччу па паўднёвым захадзе, днём у паўночна-ўсходніх раёнах краіны моцныя дажджы. Днём у асобных раёнах Гомельскай вобласці магчымыя навальніцы. Тэмпература ноччу плюс 2—7°С, днём плюс 7—13°С; па паўднёвым усходзе ноччу плюс 8—10°С, днём плюс 14—20°С.

У пятніцу, 28 красавіка, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы, моцныя дажджы, магчымы град. Тэмпература ноччу 0 — плюс 7°С, днём плюс 4—11°С; па паўднёвым усходзе ноччу плюс 8—11°С, днём плюс 12—17°С, па Гомельскай вобласці плюс 18—22°С.

У суботу, 29 красавіка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, моцныя дажджы, днём магчымы град. Тэмпература ноччу плюс 3—10°С, па паўднёвым усходзе да плюс 12°С; днём плюс 9—16°С, па ўсходзе плюс 17—23°С.

У нядзелю, 30 красавіка, атмасферны фронт будзе павольна сыходзіць на ўсход, і надвор'е пачне паляпшацца. Ноччу ў цэнтральных і ўсходніх раёнах, днём пераважна па ўсходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, моцныя дажджы. Тэмпература ноччу плюс 1—8°С, па ўсходзе плюс 9—12°С; днём плюс 9—16°С, па паўднёвым усходзе плюс 17—20°С.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239