Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/26/900381_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2021 07:56
26.04.2017 11:14 Грамадства, Палітыка

Лукашэнка прыбыў у Чарнобыль

Мінск, 26 красавіка. Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Чарнобыль (Кіеўская вобласць Украіны), дзе наведае Чарнобыльскую АЭС і размешчаныя побач з ёй аб`екты.

Беларускага афіцыйнага лідара ў Чарнобылі сустрэў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, паведамляе БелТА.

Падчас наведвання ЧАЭС, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, асноўная ўвага будзе надавацца работам па падтрыманні на належным узроўні радыяцыйнай бяспекі, што непасрэдным чынам закранае інтарэсы жыхароў абедзвюх краін. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў азнаёмяцца з будаўніцтвам новага ахоўнага збудавання і захоўваннем адпрацаванага ядзернага паліва, ушануюць памяць ліквідатараў і пацярпелых у выніку аварыі.

У гэты ж дзень Лукашэнка і Парашэнка правядуць перамовы на тэрыторыі Беларусі. "Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, міжнародны парадак дня і далейшыя намаганні па мірным урэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны", — паведамляе прэс-служба.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239