Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/26/900402_589647/
Дата раздрукоўкі: 24.07.2021 06:42
26.04.2017 13:06 Спорт, Грамадства

Амерыканскія футбалісткі правядуць адкрытыя трэніроўкі ў Мінску і Магілёве

Мінск, 26 красавіка. 27—29 красавіка паводле запрашэння Беларускай федэрацыі футбола Беларусь наведаюць вядомыя футбалісткі з ЗША Тыфані Сахэйдак і Зола Саламентэ.

Як паведамляе пасольства ЗША ў Беларусі, візіт адбудзецца ў межах праграмы амерыканскага ўрада "Пасланцы спорту", што ажыццяўляецца па ўсім свеце.

Сахэйдак і Саламентэ правядуць сустрэчы з моладдзю і адкрытыя трэніроўкі ў Мінску і Магілёве, а таксама наведаюць SOS-Дзіцячую вёску ў Мар'інай Горцы (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці).

Тыфані Сахэйдак — чэмпіёнка свету па футболе сярод жанчын 1999 года, у яе паслужным спісе таксама залаты алімпійскі медаль. Зола Саламентэ — неаднаразовая пераможніца чэмпіянату ЗША па футболе і гулец нацыянальнай зборнай.

Праграма "Пасланцы спорту", якая на працягу шэрагу гадоў ажыццяўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША сумесна з прыватнымі і грамадскімі арганізацыямі, закліканая адыгрываць ролю ў прыцягненні моладзі да здаровага спосабу жыцця і наладжванні сувязяў паміж спартыўнымі супольнасцямі ЗША і іншых краін.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239