Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/26/900421_900423/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 14:47
26.04.2017 14:38 Эканоміка, Фінансы

Еўра падаражэў амаль на 3 капейкі на біржавых таргах

Мінск, 26 красавіка. 26 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы рубель знізіўся да еўра, вырас — да долара ЗША і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0287 рубля (1,43%) да 2,0409 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0069 рубля (0,37%) і склаў 1,8694 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0177 рубля (0,53%) і склаў 3,3177 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У сераду ф'ючарсы на нафту Brent з дастаўкай у ліпені патаннелі на 0,17 долара да 52,4 долара за бараль.

Курс еўра да долара рэзка вырас пасля першага тура выбараў у Францыі.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 46,78 капейкі, склаўшы 56,3131 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239