Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/27/900590_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 22:06
27.04.2017 13:59 Палітыка

Уладзімір Макей: Для Беларусі непрымальны шэраг дзеянняў НАТА, але рэагаваць неабходна спакойна, цвёрда і прадумана

Мінск, 27 красавіка. Для Беларусі непрымальны шэраг дзеянняў, якія прымаюцца апошнім часам НАТА, "але на гэтыя выклікі неабходна рэагаваць спакойна, цвёрда, прадумана". Пра гэта гаворыцца ў артыкуле міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, прысвечаным 25-годдзю знешняй палітыкі незалежнай Беларусі, які апублікаваны ў часопісе "Беларуская думка".

Аўтар артыкула адзначае, што ў 1995 годзе Беларусь далучылася да праграмы "Партнёрства дзеля міру" і развівае супрацоўніцтва з НАТА ў такіх галінах, як грамадзянскае надзвычайнае планаванне, крызіснае рэагаванне, ваенная адукацыя, кантроль над узбраеннямі, барацьба з міжнародным тэрарызмам і транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, супрацьдзеянне распаўсюджванню зброі масавага знішчэння, падрыхтоўка да ўдзелу ў міратворчых і гуманітарных аперацыях, медыцынскае забеспячэнне.

Умацаванню бяспекі Беларусі адпавядае развіццё прагматычных адносін з НАТА, падкрэслівае кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239