Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/27/900642_589647/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:13
27.04.2017 14:05 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра падаражэлі на біржавых таргах

Мінск, 27 красавіка. 27 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, павялічыўся — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,005 рубля (0,24%) да 2,0459 рубля.

Курс долара вырас на 0,0069 рубля (0,37%) і склаў 1,8763 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0222 рубля (0,67%) і склаў 3,2955 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent патаннела на 0,9% з пачатку дня, бараль ацэньваецца ў 51,35 долара ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 65,76 капейкі, склаўшы 56,9707 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239