Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/27/eu_900621_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 15:26
27.04.2017 13:51 Эканоміка, Грамадства

"Белавія" пачала выконваць рэгулярныя рэйсы ў Брусель

Мінск, 27 красавіка. Авіякампанія "Белавія" 27 красавіка адкрыла новы рэгулярны рэйс па маршруце Мінск — Брусель — Мінск.

Як паведамляе "Белавія", палёты будуць ажыццяўляцца тры разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 9.40 і прыбыццём у аэрапорт Брусель-Шарлеруа ў 11.25 (час мясцовы) па панядзелках, чацвяргах і суботах. Час у палёце складзе 2 гадзіны 45 хвілін. Зваротны рэйс з Бруселя будзе ажыццяўляцца з вылетам у 12.00 і прылётам у нацыянальны аэрапорт Мінск у 15.40 (час мясцовы). Кошт квіткоў у адзін бок складзе ад 89 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 175 еўра — туды і назад.

"Белавія" разлічвае на павелічэнне плыні ў краіны Бенілюкса, у Паўночную Францыю і заходнюю частку Германіі. Дзякуючы адкрыццю гэтага рэйса прадстаўнікі як бізнэс-колаў, так і навуковых і грамадскіх сфер дзейнасці змогуць найбольш актыўна развіваць партнёрскія адносіны з міжнароднымі калегамі. Акрамя таго, авіякампанія таксама разлічвае за кошт адкрыцця рэйса на далейшае павелічэнне транзітнага патоку праз свой базавы аэрапорт у Мінску.

"Белавія" ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы па 49 маршрутах у 27 краін Еўропы і Азіі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239