Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/28/900819_12345/
Дата раздрукоўкі: 10.07.2020 09:50
28.04.2017 11:58 Грамадства

На АЭС, якая будуецца, праведзены комплекс мерапрыемстваў па рэагаванні на магчымыя пагрозы тэрарыстычнага характару

Мінск, 28 красавіка. З мэтай забеспячэння бяспекі Беларускай АЭС, якая будуецца, 27 красавіка на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі праведзены комплекс мерапрыемстваў па рэагаванні на магчымыя пагрозы тэрарыстычнага характару ў дачыненні да гэтага аб'екта. У рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў былі задзейнічаныя падраздзяленні КДБ, МУС, Дзяржпагранкамітэта, МНС і іншых дзяржаўных органаў.

Як паведамляе прэс-служба КДБ, асноўнай мэтай мерапрыемстваў з'яўлялася забеспячэнне гатоўнасці сіл і сродкаў дзяржаўных органаў да рэалізацыі першачарговых і наступных мерапрыемстваў рэагавання на акты тэрарызму ў дачыненні да РУП "Беларуская атамная электрастанцыя".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239