Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/28/900850_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2020 01:44
28.04.2017 13:59 Палітыка, Грамадства

Праца інфармацыйнага дэпартамента ААН павінна ажыццяўляцца "з улікам большай прывязкі да рэгіёна і мовы", лічыць прадстаўнік Беларусі

Мінск, 28 красавіка. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, які 24—28 красавіка ўдзельнічае ў 39-й сесіі Камітэта па інфармацыі ААН у Нью-Ёрку, выступіў з шэрагам прапаноў па ўдасканаленні працы Дэпартамента па грамадскай інфармацыі.

Камітэт па інфармацыі з'яўляецца органам ААН, які займаецца пытаннямі грамадскай інфармацыі і ажыццяўляе нагляд за працай Дэпартамента грамадскай інфармацыі ААН, а таксама фармулюе палітыку, вызначае праграмы і мерапрыемствы для яго кіраўніцтва.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, Мірончык высока ацаніў супрацоўніцтва Беларусі з ААН у інфармацыйнай галіне, а таксама практыку выкарыстання ААН беларускай мовы пры публікацыі шэрагу сваіх матэрыялаў. Гэты аспект ў кантэксце намаганняў Беларусі па захаванні і развіцці шматмоўя ў сістэме ААН дазваляе пашырыць аўдыторыю, умацаваць імідж ААН і зрабіць арганізацыю больш блізкай і зразумелей для грамадзян Беларусі, зазначыў Мірончык.

Прадстаўнік Беларусі лічыць, што праца Дэпартамента па грамадскай інфармацыі павінна ажыццяўляцца з улікам "большай прывязкі да рэгіёну і мовы, а таксама забеспячэння адэкватнай прадстаўленасці ў сацыяльных сетках інфармацыі ААН на ўсіх афіцыйных мовах арганізацыі".

Мірончык сустрэўся з выканаўцам абавязкаў намесніка генеральнага сакратара ААН па грамадскай інфармацыі Махерм Насерам. Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і ААН у галіне інфармацыі, а таксама дамовіліся аб правядзенні новых сумесных інфармацыйных кампаній і абмене вопытам у галіне лічбавай дыпламатыі.

Адбыліся таксама сустрэчы Мірончыка ў інфармацыйных службах ААН і ПРААН, падчас якіх ён абмяняўся вопытам працы ў сацыяльных медыя і абмеркаваў асвятленне на пляцоўках ААН актуальных для Беларусі падзей.

Падчас сустрэчы з кіраўніком офіса прэс-цэнтра для замежных журналістаў Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ў Нью-Ёрку абмеркаваны шэраг практычных пытанняў узаемадзеяння са СМІ, у тым ліку ў перыяд правядзення выбарчых кампаній і з улікам адпаведных рэкамендацый АБСЕ.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239