Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/28/900889_999963/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2020 01:21
28.04.2017 14:53 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка: Беларусь і Малдова заўсёды будуць падтрымліваць адна адну

Мінск, 28 красавіка. Беларусь і Малдова заўсёды падтрымлівалі і будуць падтрымліваць адна адну, заявіў Аляксандр Лукашэнка 28 красавіка на сустрэчы з паслом Малдовы ў Мінску Георге Хіаарэ з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка адзначыў, што заўсёды сумна расставацца з тымі дыпламатамі, якія зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё двухбаковых стасункаў з Беларуссю. Паводле яго слоў, ён сустракаецца толькі з тымі пасламі, якія працавалі канструктыўна, любілі Беларусь і імкнуліся ўмацоўваць адносіны.

"Думаю, што Беларусь для вас ніколі чужой не была, і вы нямала зрабілі для інтэнсіфікацыі беларуска-малдаўскіх адносінаў, — сказаў Лукашэнка. — Вы павінны ведаць, што паміж Беларуссю і Малдовай адкрытыя адносіны. Я катэгарычна супраць рознага роду бар'ераў, усё павінна быць адкрыта, мы павінны мець зносіны, давяраць адзін аднаму. Нам з Малдовай няма чаго дзяліць, у нас няма пытанняў, па якіх бы мы мелі розныя пункты гледжання".

Прэс-служба прэзідэнта адзначае, што гэты год будзе "насычаным для беларуска-малдаўскіх адносінаў, бо ў планах — візіты ў Мінск прэзідэнта, а таксама прэм'ер-міністра Малдовы".

У сваю чаргу пасол адзначыў, што Беларусь — сяброўская і брацкая дзяржава для Малдовы. "Нашым краінам сапраўды няма чаго дзяліць, — сказаў Хіаарэ. — Нашы чалавечыя, а таксама эканамічныя адносіны на самым высокім узроўні".

Паводле слоў дыпламата, ён вельмі палюбіў Беларусь і "гасцінны, таленавіты беларускі народ". Хіаарэ падкрэсліў, што ніколі не было і, як ён спадзяецца, не будзе ніякіх бар'ераў паміж дзвюма краінамі. Малдаўскі бок разлічвае, што ў перспектыве супрацоўніцтва з Беларуссю будзе толькі пашырацца, у тым ліку ў межах ЕАЭС.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239