Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/28/eu_eu_900854_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2020 01:13
28.04.2017 14:30 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі абмеркаваў з прадстаўніком МЗС Бельгіі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва

Мінск, 28 красавіка. Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмяркоўваліся на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі з генеральным дырэктарам двухбаковага палітычнага дэпартамента МЗС Бельгіі Анік Ван Калстэр 27 красавіка ў Бруселі.

Як паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, бакі абмеркавалі двухбаковы парадак дня, уключаючы вынікі візіту ў Беларусь у сакавіку 2017 года намесніка прэм'ер-міністра — міністра замежных спраў Каралеўства Бельгія Дзідзье Рэйндэрса.

Асаблівая ўвага нададзена беларуска-еўрапейскаму ўзаемадзеянню і перспектывам развіцця ініцыятывы "Усходняе партнёрства", гаворыцца ў паведамленні.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239