Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/29/901048_589647/
Дата раздрукоўкі: 21.10.2020 21:41
29.04.2017 14:25 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША, еўра і расійскі рубель патаннелі перад выхаднымі

Мінск, 29 красавіка. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 красавіка 2017 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0043 рубля (0,21%) да 2,0371 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0048 рубля (0,26%) і склаў 1,8692 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,008 рубля (0,24%) і склаў 3,2803 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долі долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту трымаюцца блізу 52 долараў за бараль нафты гатунку Brent.

Цэнтрабанк Расіі ўстанавіў курс долара 29 красавіка ў 56,9838 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239