29.04.2017 20:08 Грамадства
У першы рэйс выправіцца з Брэста круізны цеплаход "Белая Русь", пасажыры — расіяне
Брэст, 29 красавіка. У першы рэйс выправіцца ўвечары 29 красавіка з Брэста ў Мазыр круізны цеплаход "Белая Русь". Да адпраўлення, якое намечана на 23.00, для 28 пасажыраў (расіян) былі арганізаваныя экскурсіі па Брэсце і ў мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Затым на цеплаходзе для іх будзе паказаная фальклорная праграма.
Працягласць круізу — восем дзён. За гэты час "Белая Русь" пройдзе па Днепра-Бугскім водным шляху (рэках Мухавец, Піна і Прыпяць) больш за 500 кіламетраў.
Падчас круізу запланавана 10 прыпынкаў. Турысты змогуць пазнаёміцца з мясцовымі славутасцямі і наведаць музеі.
Пасля прыбыцця ў Мазыр цеплаход прыме новую групу турыстаў і адправіцца ў Брэст. Усяго за навігацыю "Белая Русь" здзейсніць 25 такіх рэйсаў. Для турыстаў прадугледжана чатырохразовае харчаванне, напоі па сістэме "ўсё ўключана", забаўляльныя і экскурсійныя праграмы.
Уладальнікам цеплахода з'яўляецца РУЭБП "Днепра-Бугскі водны шлях".
Як паведаміў БелаПАН намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы прадпрыемства Сяргей Зубко, трохпалубны цеплаход пабудаваны на Пінскім суднабудаўніча-суднарамонтным заводзе на аснове тэхнічнага судна. На цеплаходзе 16 кают на 34 чалавекі.
"Кошт круізу на аднаго чалавека — ад 700 беларускіх рублёў у каюце эканамкласа ў нізкі сезон да 2,5 тыс. рублёў у каюце класа люкс ў высокі сезон. Ужо прададзена больш за 65% месцаў на круізы", — дадаў Зубко.
Цяпер "Белая Русь" — першы ў Беларусі круізны цеплаход.
"Спадзяюся, такі праект стане добрым прыкладам для новых ініцыятыў па выкарыстанні воднага транспарту ў турыстычнай сферы, які мае велізарны патэнцыял", — адзначыў Зубко.
Праект рэалізаваны за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Міністэрства транспарту і камунікацый, а таксама прадпрыемства "Днепра-Бугскі водны шлях". Рэканструкцыя цеплахода фінансавалася па дзяржаўнай праграме развіцця Прыпяцкага Палесся.