Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/30/901107_123456/
Дата раздрукоўкі: 21.09.2020 03:46
30.04.2017 12:01 Палітыка, Грамадства

Эксперты ацанілі пагрозы бяспекі на дзяржаўных межах Беларусі, Украіны і Польшчы

Мінск, 30 красавіка. Эксперты аналітычных падраздзяленняў пагранічных ведамстваў на сустрэчы ў Кіеве 25—27 красавіка правялі ацэнку пагроз бяспекі на дзяржаўных межах Беларусі, Украіны і Польшчы.

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, спецыялісты аналітычных падраздзяленняў далі ацэнку стану інфармацыйнага ўзаемадзеяння, абмеркавалі перспектывы яго ўдасканалення, а таксама прааналізавалі становішча на сумесных участках мяжы ў 2016 годзе.

Па выніках аналізу эксперты усіх бакоў прыйшлі да высновы, што абстаноўка на агульных межах застаецца кантраляванай. Пры гэтым адзначаны захаванне асноўныя рызык і пагрозы на мяжы: нелегальная міграцыя, транзітны тэрарызм, незаконнага перамяшчэння праз мяжу зброі, боепрыпасаў і наркотыкаў.

Акрамя гэтага, украінскім бокам акцэнтавана ўвага на актуальнасці барацьбы з кантрабандай тавараў, у прыватнасці тытунёвых вырабаў, каналы і спосабы перамяшчэння якіх могуць выкарыстоўвацца ў іншай трансгранічнай супрацьпраўнай дзейнасці.

Прадстаўнікі пагранічных ведамстваў трох дзяржаў падкрэслілі важнасць правядзення сумеснай ацэнкі пагроз як дзейснага механізму прагназавання сітуацыі на межах і дамовіліся прадоўжыць практыку штогадовага правядзення падобных сустрэч.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239