30.04.2017 13:59 Грамадства, Фінансы
У Беларусі 1 мая будуць павышаныя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў
Мінск, 30 красавіка. 1 мая ў Беларусі павысяцца памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва. Адпаведная пастанова была прынята Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.
Мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям`і з чатырох чалавек з заўтрашняга дня складзе 309,07 рубля (на 10,22 рубля больш за папярэдні паказчык). Памер МСБ на аднаго члена маладой сям`і з трох чалавек — 335,28 рубля.
Для працаздольнага насельніцтва МСБ устаноўлены ў 398,75 рубля, пенсіянераў — 311,69, студэнтаў — 285,62, дзяцей да трох гадоў — 251,16, ад трох да шасці гадоў — 325,03, ад шасці да васемнаццаці гадоў — 337,05.
Гэтыя нарматывы будуць дзейнічаць па 31 ліпеня 2017 года.
Мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэбнасцей чалавека.