30.04.2017 19:24 Грамадства, Культура
У Слоніме забіты скульптар Леанід Богдан, паведамляюць СМІ
Мінск, 30 красавіка. У Слоніме ў выніку сваркі адзін са сваякоў забіў мясцовага скульптара 64-гадовага Леанід Богдана і яго жонку, паведамляе "Белорусское Радыё Рацыя".
Як паведамляецца на партале, Леанід Богдан — адзін з таленавітых беларускіх скульптараў. Роднаму гораду і людзям ён бясплатна дарыў свае работы. Сярод іх былі бюсты знакамітых землякоў, выявы Гражыны Адама Міцкевіча, Францыска Скарыны, паэтаў Анатоля Іверса, Валянціна Таўлая, Алег Лойкі, бюст Міхала Казіміра Агінскага і іншых вялікіх людзей.
Скульптар выканаў з граніту мемарыяльную дошку, прысвечаную заснавальніку Слонімскага краязнаўчага музея Іосіфу Стаброўскаму, якая цяпер знаходзіцца на будынку музея. Зрабіў мемарыяльную дошку, прысвечаную Міхалу Казіміру Агінскаму, і ўсталяваў яе на будынак тэатра. Апошняя работа скульптара — мемарыяльны камень, устаноўлены на тым месцы, дзе ў Слоніме было замчышча.