Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/04/30/eu_901140/
Дата раздрукоўкі: 20.11.2018 22:31
30.04.2017 16:05 Палітыка, Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

Пасол Беларусі правёў у Мадрыдзе шэраг перамоў па развіцці беларуска-іспанскіх адносін

Мінск, 30 красавіка. Пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка падчас перамоў у Мадрыдзе абмеркаваў развіццё беларуска-іспанскіх адносін.

Як паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Францыі, падчас знаходжання ў Мадрыдзе 27—28 красавіка Латушка правёў сустрэчы з кіраўніком кабінета прэмьер-міністра Іспаніі Хорхэ Марагасам Санчэсам, у рамках якой абмеркаваны стан і перспектывы развіцця беларуска-іспанскіх адносін у палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах.

У ходзе сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў і супрацоўніцтва Іспаніі абмеркаваныя пытанні правядзення сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, развіцця супрацоўніцтва ў турыстычнай сферы, пытанні функцыянавання беларускай дыпламатычнай місіі ў Іспаніі, а таксама узаемаадносіны Беларусі з ЕС.

Падчас сустрэчы ў Міністэрстве эканомікі, прамысловасці і канкурэнтаздольнасці Іспаніі і ў Іспанскай канфедэрацыі прадпрымальніцкіх арганізацый абмеркаваныя пытанні падрыхтоўкі і арганізацыі правядзення ў Мадрыдзе трэцяга Беларуска-іспанскага бізнес-форуму.

У ходзе сустрэчы з першым намеснікам мэра Мадрыда Луісам Куэта Альварэсам дэ Сатамайорам абмеркаваныя перспектывы ўстанаўлення супрацоўніцтва паміж сталіцамі Беларусі і Іспаніі, арганізацыі візіта ў Мадрыд дэлегацыі прадстаўнікоў Мінгарвыканкама і развіцця супрацоўніцтва ў турыстычнай сферы.

Латушка правёў таксама сустрэчы з прадстаўнікамі кампаній "Еўра-фаўндынг", "Інхэтэм", а таксама іншых іспанскіх кампаній, зацікаўленых у развіцці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю.

У рамках сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Іспаніі адбылося абмеркаванне падрыхтоўкі мерапрыемстваў па святкаванні Дня Перамогі і Дня незалежнасці Беларусі ў Мадрыдзе, а таксама шэрагу іншых гуманітарных мерапрыемстваў.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН