Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/05/01/901158_901159/
Дата раздрукоўкі: 12.07.2020 02:43
01.05.2017 11:16 Грамадства

Ігар Шуневіч: Дарожная бяспека — адзін з найважнейшых прыярытэтаў у працы МУС

Мінск, 1 мая. Дарожная бяспека — адзін з найважнейшых прыярытэтаў у працы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Пра гэта, як паведаміў тэлеканал СТВ у праграме "Навіны 24 гадзіны", заявіў 30 красавіка кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч падчас афіцыйнага адкрыцця ў Мінску мотасезона-2017.

Паводле слоў міністра, на працягу апошніх 10 гадоў колькасць загінулых і параненых на дарогах краіны стабільна зніжаецца. Кожны год у сярэднім прыкладна сотні ўдзельнікаў дарожнага руху ўдаецца захаваць жыццё, таксама на 300 чалавек менш атрымліваюць раненні.

"Мы выканалі ўсе свае праграмы: праграму "Мінус 100" і іншыя, у тым ліку рэгіянальныя", — сказаў Шуневіч у інтэрв'ю СТВ. "Безумоўна, мы гатовыя працаваць у любой супольнасці, няхай гэта будуць байкеры, аўтамабілісты, веласіпедысты, пешаходы у тым ліку, для таго каб прывіваць культуру зносін паміж сабой, і зносін, у першую чаргу, падчас руху, калі яны з'яўляюцца ўдзельнікамі дарожнага руху", — дадаў міністр.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239